Разгляд касацыйнай скаргі мастоўскага грамадскага актывіста Васіля Клімовіча ў Гарадзенскім абласным судзе пройдзе 22 снежня.
Нагадаем, што Васіля Клімовіча суд Мастоўскага раёну пакараў штрафам 9 базавых велічынь за нібыта «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Падставай стаўся пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што насамрэч Васіль Клімовіч у гэты дзень увогуле не быў у Свіслачы, а знаходзіўся ў Мастах. Аднак суддзя Мастоўскага раённага суду Аляксандр Ярмолік не ўзяў пад увагу праўдзівыя тлумачэнні актывіста, не даследаваў матэрыялы справы дэталёва, а слепа ўзяў бок міліцыянтаў з Ваўкавыску і Свіслачы, якія сцвярджалі, што Васіль Клімовіч быў у той дзень у Свіслачы, паведамляе Гарадзенская Вясна.
Наши Партнеры
Волковысский военно-исторический музей им. П.И. Багратиона
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
Волковысский городской Дом культуры
Блог отца Александра — Заметки о церковной и духовной жизни