Фільм рэжысёра Віктара Аслюка «Рускі» пакажуць на XX Міжнародным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у горадзе Драма ў Грэцыі. Гэты фэстываль — адзін з дзесяці, дзе намінуюць стужкі на прыз эўрапейскай кінаакадэміі. Ён пройдзе з 15 па 20 верасня.
Нагадаем, што фільм зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Гэта твор пра тое, «як беларус забіў украінца». Здарэнне адбылося ў часы Першай сусветнай вайны на расейска-аўстрыйскім фронце. Карпацкія горы здымаліся на кар’ерах каля Краснасельскага.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия