Узорны тэатр моды «Спадчына» Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўдастоены матэрыяльнай падтрымкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта.
За трынаццаць гадоў «Спадчынай» падрыхтавана звыш сарака калекцый. I кожная, на думку яго кіраўніка Алы Сурмінавай, цікавая па-свойму. Аднастайных няма. Адна выканана з дапамогай аплікацыі, другая — ікрустацыі, трэцяя — пляцення. Ёсць калекцыя талькі з саламяных трубачак- павучкоў.
Першая калекцыя «Саламянае лета» запомнілася на усё жыццё. Яна мела поспех як у Гродна, так і ў Мінску і натхніла на пошук. Таму адразу ўзяліся за новую, якую назвалі «Алеся». Мадэлі «Васілінка», «Паўлінка», «Яніна», «Кася» і, вядома ж, «Алеся» падрыхтавалі за два месяцы. Гэта была першая ў рэспубліцы калекцыя, выкананая ў тэхніцы саломапляцення. I адпаведна — першыя прэміі лаўрэатаў конкурсаў «Вясенні капеж» I «Калейдаскоп фантазіі».
Разам з гэтай калекцыяй няўрымслівыя Ала з сястрой Марынай Рудзіеўскай
— харэографам «Спадчыны», падрыхтавалі новую «Белае і чорнае». Белыя кветкі, выкананыя ў тэхніцы макрамэ, — сапраудны цуд. Тысячы, мільёны вузельчыкаў трэба было вывязаць, каб адчуць сапраўдную вясну! Гэта калекцыя — не толькі букет кветак-касцюмаў, а сапраўдны букет фантазіі.
Наша жытнёвая саломка, з любоўю апрацаваная, аж зіхацщь, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі ў карункавых уборах мадэлей з калекцыі «Спадчына». А ў «Сударушках» прысутнічае не толью саломапляценне, але і аб’ёмная аплікацыя з інкрустацыяй саломкай.
Вельмі папулярныя сярод удзячных гледачоу «Саламяныя карункі”, «Крывічанка», «Блакітная фантазія», «Свята» і іншыя.
Адна з апошніх калекцый — «Магія павуціння», якая спрэс з саламяных трубачкаў, нават вышыўка. А самая апошняя — «Беларускі вянок» на абласным конкурсе «Фарбы прынёманскага краю» сёлета мела ашаламляльны поспех. Цяпер з гэтай калекцыяй ды пад суправаджэнне песні «Васільковае неба» калектыў тэатра выступае ў раённых цэнтрах нашай вобласці.
Можна бясконца здзіўляцца I радавацца фантазіі кіраўніка і юных удзельнікау, бо кожная калекцыя як свята, як падарунак лёсу. Але за кожнай мадэллю — вялікая творчая праца. Гледзячы на мудрагелістыя ажурныя хітраспляценні, шыкоўныя «строі” юных мадэлей недасведчанаму не распазнаць, што яны з матэрыялу, які ў нас амаль пад нагамі.
Амаль усе калекцыі тытулаваныя. Тэатр «Спадчына» — лаўрэат шматлікіх міжнародных фестываляў дзіцячай моды, многіх прэстыжных конкурсаў. Са сваімі калекцыямі ўзорны тэатр аб’ехау як многія вялікія гарады, так і раённыя цэнтры рэспублікі. Прычым паказ іх суправаджаецца папулярнымі мелодыямі беларусюх песень у выкананні вядомых артыстаў — Ірыны Дарафеевай, Сашы Нема, Таццяны Глазуновай, Юрыя Вашчука, Кірыла Слукі, ансамбля «Шкляры» і іншых.
— Падобнага калектыву ў беларускім традыцыйным варыянце ў рэспубліцы няма, — сцвярджае Ала Сурмінава.
Ды і назва яго — «Спадчына» невыпадковая. Менавіта вялікая спадчына дасталася Але Сурмінавай, унучкам і праўнучкам ад бабулі з зэльвенскіх Славацічаў Вольгі Міхайлаўны, бабулі па бацькавай лініі Марыі Іванаўны, якая цудоўна ткала. Матуля Надзея Канстанцінаўна — майстрыха-рукадзельніца. Наогул, уся радня яе творчая. Таму і Ала з Марынай, хоць і змяніліся павевы часу, але іскрынкі спадчыннага «божага дару» падхапілі. Радасна, што і дочкі Алы Аляксееўны Вольга з Наталляй, якія закончылі ваукавыскі педкаледж і Мірскае мастацкае вучылішча, прыйшлі ў «Спад- чыну». Значыць, творчаму пачыну жыць і развівацца.
Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, ад Алы Сурмінавай прыйшла цудоўная вестка: яна стала народным майстрам па саломапляценню. А яшчэ Ала Аляксееўна цудоўна вяжа, займаецца керамікай, выштукоўвае розныя прыгожыя скураныя рэчы і шмат што іншае. Яе трохпакаёвая ўтульная кватэра, у якой мы гутарылі, нагадвае музей народнай творчасці. Тут душой адпачываеш…
Галіна Раманчук, Гродненская правда
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия