У гэтым месцы, як заўсёды, квітнеюць сады і спяваюць птушкі, 70 год таму тут таксама буяла вясна, але на гэтым месцы стаяла вёска і жылі людзі. Яны працавалі на зямлі, нараджалі і гадавалі дзяцей. Была вайна, але людзі жылі, жылі звычайнымі клопатамі, якія мала адрозніваюцца ад нашых сённяшніх. Людзі спадзяваліся на лепшае, спадзяваліся на тое, што скончыцца вайна і ўсё будзе добра…

Праз два месяцы, 7 ліпеня 1943 года на Івана Купалу гэту вёску вынішчаць фашысцкія каты, хаты спаляць, а людзей заб’юць, 366 чалавек адным імгненнем лягуць у глебу… Большасць жыхароў Ваўкавышчыны ведаюць назву гэтага месца — Шавулічы. Былі тут не ўсе, але ведаюць, што недзе каля Ваўкавыска ёсць вёска, якую спалілі ў час апошняй вайны. Гісторыкі вядуць спрэчку пра тое, за што і як вынішчылі яе, але факт застаецца па за гэтымі спрэчкамі.

Каб уявіць сабе маштаб трагедыі, тут трэба пабыць аднаму, прайсціся па брукоўцы, пасядзець на былым вогнішчы. Праз нейкі час можна адчуць, што за кожным дрэвам прывід загінуўшых, можна пачуць галасы, стоны і стрэлы.

Калі перайначыць словы А. Градскага, можна сказаць, што сёння мы не спім на зямле, загарнуўшысь у шынэлю, мы ў шаўках і «Шанэлі» і, каб не аказацца ў шэрагу падлюг, пра гэта трэба памятаць і перажываць асабіста.

_MG_5051

_MG_5055

_MG_5068

_MG_5075

_MG_5084

_MG_5086

_MG_5091

_MG_5094

_MG_5095

_MG_5100

_MG_5102

_MG_5106

_MG_5112

_MG_5116

_MG_5119

_MG_5124

_MG_5129

_MG_5134

_MG_5142

_MG_5144

_MG_5145

_MG_5148

_MG_5151

_MG_5152

_MG_5157

_MG_5158

_MG_5160

_MG_5164

_MG_5165

_MG_5171

_MG_5173

_MG_5189

_MG_5197

_MG_5199

_MG_5206

_MG_5211

_MG_5214

 

Здымкі: Vladus