Указам Прэзыдэнта ад 30 сакавіка 2016 года № 118 за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Ваўкавыскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Максім Руды ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІ ступенi, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ваўкавыскага райвыканкама, маёр міліцыі Андрэй Міхальчык і начальнік Ваўкавыскага мiжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай Андрэй Яновіч медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступенi.

Віньшуем!

Фото Волковысский РОВД