Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі Ваўкавыска пачалі працэдуру складання пратаколаў аб здзяйсненні правапарушэнняў супраць кіроўцаў фірмы „Ніка-таксі”. Іх абвінавачваюць у перапрацоўцы акрэсленага заканадаўствам часу. У выпадку станоўчага разгляду пытання, кожны з таксістаў атрымае штраф у памеры 900 тысяч рублёў.
Заснавальнік фірмы і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч лічыць, што такім чынам дзяржава спрабуе зарабіць і палепшыць сваё фінансава-эканамічнае становішча:
Я разумею, калі эканоміка стаіць, не працуе, дзяржаве патрэбныя грошы. Гэта менавіта штрафы, канфіскацыя – усё, чым папаўняецца сёння бюджэт. Разумею, што трэба плаціць, каб папоўніць, але ж нельга забіраць у людзей апошняе.
Сярэдні заробак ваўкавыскіх таксістаў не перавышае два з паловай мільёна беларускіх рублёў. Кіроўцы выказваюць свой пратэст на дзеянні супрацоўнікаў транспартнай інспекцыі і не выключаюць правядзення пратэстных акцый у выпадку атрымання буйных штрафаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия