7 лютага ўпершыню за апошнія гады адбылася таварыская сустрэча паміж хакеістамі Краснасельскага і Вярэек. Некалі менавіта яны з’яўляліся асновай раённай каманды, якая была адным з лідэраў абласных спаборніцтв. Але ўжо тры гады з Вярэек на запыт: — “Ці ёсць у вас хто “Залатую шайбу?” звычайна чулася “Не, нікога”.
Аднак, відавочна, традыцыі не забыліся, гуляюць хлопцы ў вёсцы ў хакей, маюць канькі ды клюшкі, ля школы каробку, а яшчэ чысцяць лёд на возеры (цікава, чаму?).
На жаль, цёплае надвор’е пазбавіла надзеі згуляць у каробцы. І лёд возера хутка пераўтварыўся ў снегавую трасу, што ператварыла хакей у новую неалімпійскую гульню “адкапай шайбу” . Так што ні гульні праз борцік, ні тэхнікі катання, перадачы адпрацаваць не атрымалася. Была толькі мужчынская сілавая барацьба, у якой перамаглі больш дарослыя хлопцы з Вярэек 8:6. Пасля Пайлак Дз.Дз. арганізаваў штрафныя кідкі, якія таксама лепш рэалізавалі амаль на два гады старэйшыя гаспадары.
Акрамя самой гульні краснасельскім трэнерам цікава было знайсці рэзерв да ўмацавання з Вярэек. І на аловак трапілі 5 чалавек 1997-1998 гадоў нараджэння (якіх чакае ў сакавіку “Каласок”), 4 хлопца 1999 г.н. (Залатая шайба) і адзін 2003-га. Вельмі непрыемна, што так мала малодшых хакеістаў у весцы і гэта можа быць непрыемным сігналам аб згасанні традыцый. Будзем спадзявацца, што Краснасельскі і Вярэйкі пачнуць рэгулярна наведвацца адзін да аднаго і створаць на будучыя спаборніцтвы моцную адзіную каманду.
Персанальна дзякуем дырэктару СШ № 1 Газізавай Таццяне Аляксандраўне і кіроўцу Барташу Алегу Іванавічу за дапамогу з транспартам.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия