Сям’я… Гэта ў першую чаргу Ён і Яна… І, зразумела,  дзеці… 7 чэрвеня ў РДК Ваўкавыску быў сапраўды сямейны турнір, на які сабраліся блізкія людзі – сябры народнага клуба інтэлектуальных гульняў “Высокі Волак”.

У “Сваёй гульні” з мінусамі “Ваўкі” налупцавалі ўсіх канкурэнтаў, “Ріск” з “ПадШФ” паднялі некалькі “мёртвых” пытанняў, “Ньюсы” былі вельмі пераканаўчыя ў “Што? Дзе? Калі” і годна забралі кубак…

Але, ведаеце, мне запомніцца не гэта… Тры дзяўчынкі, нашы выпускніцы, вельмі шчыра падзякавалі Галіне Іванаўне за … І задумаўся… А за што? Перамогі? Былі… Трэніроўкі, на якіх дзеці вучыліся хутка і дакладна знаходзіць выйсце са складаных становішч, мабілізаваць усе свае рэсурсы, даведваліся, развіваліся, мацнелі і знаходзілі сябе? Таксама было… Я напісаў “нашы” таму, што таксама з сумам развітваюся з гэтымі, перакананы, будучымі паспяховымі студэнткамі, якія пэўны перыяд гісторыі былі з намі ў адной рэальнасці… І ведаю, што яны таксама з сумам развітваюцца з той старонкай свайго жыцця, якую ім падаравала трэнер, некалі прапанаваўшы ім інтэлектуальныя гульні…

Можна купіць сваёй кравіначцы права з крутым матацыклам, дамовіцца пра экзамены… А вось каб у цябе былі дзеці, што прызнаюцца ў памылцы, і аддадуць ўжо абвешчанае першае месца… І шчыра, нечакана, вельмі па чалавечы табе падзякуюць за ўсё… Такое не купіш ні за што… Такое толькі можна заслужыць… Калі пашанцуе…

Капітан “Ріска” Яўген разрываўся на два франты – сынуля хацеў гуляць і не вельмі гэта дазваляў рабіць бацьку… Гумарылі, што расце нам змена… Дай Бог… Можа быць калі небудзь гэтаму хлопчыку пашанцуе сутрэць свайго трэнера… Каб ім пашанцавала абодвум…

Калі хто не ў курсе, апошнія гады школьнікі-інтэлектуалы Ваўкавышчыны “Хамса”, “Элементарна Ватсан” і “Ананім” адзіныя маглі рэальна канкурыраваць са зборнымі Ліды і Гародні… І ўвесь час, гуляючы між сабой, заставаліся сябрамі… Амаль сям’ёй… Як трэнер, якому таксама пашанцавала я шчыра выказваю падзяку Ксеніі, Дзіме, Дашы, Ілоне і Максіму, што паступаюць ці ўжо паступілі… Мы таксама былі шчаслівыя… Гэта было супер…

Галіна Іванаўна і яе чароўныя выпускніцы9

крепка сямья

крепка семья

Лівень

Последний Аноним 2015