24 студзеня па ініцыятыве трэнераў-педагогаў, якія працуюць з хлопцамі 2003 года нараджэння і маладзей (ау, дзяўчаты), адбыўся турнір па міні-футболу.

Гасцінная спартыўная зала СШ № 2 г.п. Рось (Дзякуй ім вялікі!) стала месцам сустрэчы каманд Ваўкавыску, Росі, Краснасельскага а таксама зборнай Вярэек і Шылавіч. У камернай абстаноўцы, значыць без гледачоў і бацькоў (у суботу ва ўсіх вельмі пільныя турботы, больш важкія, чым спаборніцтвы роднага сына) дзеці самааддана спрабавалі рабіць свае першыя крокі ў спорце.

Сёння, калі на вуліцы нават летам не гуляюць дзеці, а масава і хутка ідуць да дэбілізму, інфантылізму і дыстрафіі, спячы днём, сідзячы ў інтэрнеце ноччу з маўклівага пафігізму бацькоў, роля настаўніка фізкультуры, трэнера робіцца адной з галоўных у жыцці дзіця. Прыемна, што ёсць у нашым раёне неабыякавыя асобы, якія не робяць выгляд, што працуюць для зарплаты, а рэальна шукаюць таленты, гадуюць, выхоўваюць, возяць, арганізоўваюць, дысцыплінуюць. Асабліва ва ўмовах, калі на фізкультуру часта дзеці прыходзяць з ліпавымі даведкамі і андроідамі (бацькі пастараліся), і замест каб пабегаць, напружваюць толькі ніжняе месца, зрок і пальцы. Як трэнер адзначу, сёння набраць дзяцей у каманду, гурток – звышцяжкая з’ява.

Таму чакалася, што каманда Ваўкавыску будзе мець перавагу (з 8-мі школаў прасцей набраць дзяцей, чым з адной-двух). Аднак усе дзеці з раёну годна супраціўляліся гаражанам, а краснасельцы наогул разарвалі ў пачатку гульні ваўкавычан 3:0. Аднак, вопыт, характар і фартуна дапамаглі, здавалася, прайграваўшай камандзе зраўняць лік на апошняй хвіліне 6:6. У выніку пераможцу турніра можна было вызначыць толькі па розніцы мячэй.

Аднак, мне здаецца, сапраўдная перамога будзе, калі такія спаборніцтвы стануць рэгулярна, хаця б штомесяц праводзіцца. Дзеці знаёміліся між сабой, ваўкавычане абяцалі прыязджаць у Краснасельскі на стадыён летам. Сёння яны хочуць, могуць, вераць. Хацелася б, каб і юнакоў футбалістаў, і трэнераў падтрымалі… Бацькі, начальства, асобы, якія б дапамаглі (а слабо арганізаваць кубак, праводзіць турніры на хоць і самыя нязначныя прызы?). Як ішоў з турніра, аполудні, сустрэў п’янага, які ледзь валок свае ногі. Адзенне, праўда, сведчыла, што чалавек не бедны. Падумалася, а можа гэта якісьці тата маленькага футбаліста, што ідзе са сваіх вельмі пільных спраў.

 

Пераможцы краснасельцы і 3-я Рось

пераможцы - каманда Краснасельскі