Польскі мільярдэр Тадэуш Кузмінскі будуе ў Білгораі жылы раён, які будзе падобны на польскі горад пачатку міулага стагоддзя. У гэтым годзе пачалася будоўля сінагогі, якая будзе нагадваць сінагогу у вёсцы Воўпа Ваўкавыскага раёну.

Ваўпянская сінагога была знішчана падчас вайны, ці ў першыя гады пасля яе. Падрыхтоўка праекту стала магчымай дзякуючы дакументам, якія засталіся пасля рамонту сінагогі у 1936 годзе. Пасля заканчэння працаў у сінагозе будзе размяшчацца музей білгорайскіх габрэяў.