У дзень закаханых 14 лютага ў Гародні зышліся больш за 70 аматараў інтэлектуальнага руху, каб вызначыць лепшых з лепшых у хуткай эрудыцыі.
І калі пісьмовы адбор для дзяцей за нашага раёну склаўся вельмі ўдала (пяць з шасці гадаванцаў Галіны Іванаўны Чарапок, тры з чатырох Бабіч Марыны і два з трох Бубнова Аляксандра ўвайшлі ў фінал), з хуткасцю і кнопкай пачаліся традыцыйныя для нашых праблемы. У выніку амаль усе нашы дзеці з раёна скончылі групавы этап у мінусе і не мелі шансаў на чвэрць фінал. Аднак светлай плямай стала гульня Бубновай Веры (5 агульнае месца на турніры), якая разам з Курасавай Ларысай не разгубіліся, трапіўшы ў другім раўндзе на непераможную апошнія два гады дачку Сяргея Яўгеньевіча Верацілы Дар’ю.
Нашы дзяўчынкі ў лакальным баю здолелі адабраць ачкі ў прызнанага лідэра і нават пераўзысці яго па выніках раўнда. Адзначым, што менавіта Вера і Ларыса перамаглі ў таварысцкім турніры, які папярэдне быў арганізаваны ў гімназіі № 2, што, відавочна, дапамагло ім паказаць прыстойны вынік. Аднак у фінале чатырох лідскія дзеці не далі нікому мінімальнага шансу і акупіравалі тры прызавыя месцы. Чакаем наступны год, і спадзяемся, што нашы дзеці здолеюць быць яшчэ больш канкурэнтназдольнымі. У бліжэйшых планах 7 сакавіка адбудзецца доўгачаканы «Брэйн-рынг», на які да Бабіч Марыны Віктараўны ўжо заявілася 19 каманд. Мінулагодні турнір быў вельмі насычаны сенсацыямі. Паглядзім, што будзе ў гэтым.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия