Новы выпуск Глабальнага індэкса старэння з’явіўся ў публічным доступе 9 верасня.
У дакуменце прадстаўленыя вынікі ацэнкі сітуацыі са старэннем насельніцтва ў 96 краінах свету.
Месца кожнай краіны ў рэйтынгу выводзіцца на аснове 4-х паказчыкаў: матэрыяльнай забеспечанасці сталых людзей, стану іх здароўя, магчымасцей для развіцця асабістага патэнцыялу, а таксама спрыяльнага асяроддзя для сталых людзей.
Адносна нізкая пазіцыя Беларусі ў рэйтынгу звязаная найперш са станам здароўя сталых беларусаў. Па гэтым параметры нашая краіна знаходзіцца ажно на 84-й пазіцыі. Так, у адносна здаровым стане пасля дасягнення 60-гадовага ўзросту беларусы ў сярэднім могуць пражыць 13,6 года. У Швайцарыі гэты паказчык складае 19 год.
Паводле Твой Стыль
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия