24 кастрычніка ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі ўпершыню пройдуць рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і прагнуць іх мець. Пачатак у 10 гадзін, заканчэнне ў 20.30.
“Для Бога няма нічога немагчымага”, — сказана ў Евангеллі паводле Лукі (1, 37). У гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць Сінод Біскупаў, прысвечаны сям’і. Адной з праблем сям’і, а дакладней сужэнцаў, з’яўляецца ўзнікненне новага жыцця. У санктуарый у Росі таксама прыбывае шмат сужэнцаў з просьбай да Езуса як адзінай крыніцы жыцця аб дары новага жыцця.
Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай медыцынскай прычыны няплоднасці. Чаму ж Бог не адорвае іх такім жаданым патомствам? Ёсць шмат сведчанняў таго, што пасля малітвы сужэнцы сталі сведкамі Божай любові і атрымалі цуд новага жыцця.
З гэтай мэтай арганізуюцца гэтыя рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і вельмі чакаюць іх. Удзельнікам просьба мець з сабой ежу (бутэрброды) на два пасілкі (абед і вячэру).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия