17 лістапада ў Рызе ў будынку Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч адкрылася юбілейная мастацкая выстава «Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі» Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар».

На ёй 23 мастакі аб’яднання з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Швецыі выставілі 59 сваіх творчых прац. Адбылася прэзентацыя брашуры выдадзеная да 25-годдзя АМ-ББ «Маю гонар», з біяграфіямі на латышскай і беларускай мовах, з фотаздымкамі і здымкамі прац усіх мастакоў. Складальнік і аўтар брашуры Вячка Целеш.

zelesz_

zelesz_agul

Вячка Целеш падчас адкрыцця юбілейнай выставы АМ-ББ «Маю гонар» з паэтам і бардам Алесем Камоцкім

Фота са старонкі Вячкі Целеша ў Фэйсбуку