Aдкрыццё выставы, жывапісу і графікі “Гадоў датыкненні”, прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці Вячкі Целеша, адбылося 16 снежня 2015 г. у Рыжскай Думе (Рыжская ратуша). Выстава праходзіла да 21 снежня.
На выставе прыемна было бачыць не толькі сакурснікаў мастака па акадэміі, але і яго педагога былога загадчыка кафедры жывапісу 93-гадовага прафесара Уладзіміра Козіна.
Прагучалі словы віншаванняў: ад вядомага латышскага мастацвазнаўцы Марыса Бранцыса, латвійскага жывапісца прафесара Уладзіміра Козіна, першага сакратара беларускай амбасады Аляксандра Сушкевіча, дырэктара Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганны Іванэ, а вучаніца 9 класа гэтай школы Алеся Халява праспявала беларускія песні.
Віншавалі Вячку Целеша дырэктар РСШ № 71 Андрэй Рыжыкаў, прафесар ISMA Віктар Гапеенка, мастакі аб’яднання “Маю гонар”, а таксама ўнукі мастака Аліна Аляксеява і Славік Целеш і іншыя.
Здымкі са старонкі В. Целеша ў сацсетцы Фэйсбук
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия