Сёння зборная Беларусі скончыла вучэбна-трэніровачны збор таварыскай гульнёй з камандай Канады. Пасля паражэння ад ярданцаў калектыў Георгія Кандрацьева прагнуў рэабілітацыі ў вачах грамадскасці. Матч прайшоў пры «збегу» каля сотні заўзятараў на стадыёне спартыўнага комплексу акадэміі Aspire. І такая патрэбная перамога прыплыла ў рукі беларусаў. Канадцы апынуліся зусім не простым супернікам. Наадварот, чаша вагаў перыядычна нахілялася ў паўночнаамэрыканскы бок. Аднак перамагае той, хто забівае, а не той, хто ладзіць аблогу варот сапернікаў. 2:0 на карысць беларускай зборнай.
Алег Вераціла выйшаў на поле ў стартавым складзе і правёў за зборную ўвесь матч. Праўда, радасць перамогі азмрочыў атрыманы Алегам на 79-й хвіліне «гарчычнік». Галы на рахунку Радзівонава на 29-й хвіліне (пас — Брэсан, з карнага) і Хвашчынскага на 87-й (пас — Аляхновіч).
Фота goals.by
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия