У горадзе Свіслач адбыўся фэст, прысвечаны памяці паўстанцаў 1863 году. На яго з’ехаліся каля сотні актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Сёлета мерапрыемства праходзіць ужо ў 21 раз.
Удзельнікі наведалі магілу Віктара Каліноўскага, усклалі кветкі на магілу мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка, намаганнямі якога 20 гадоў ладзіўся фэст. Таксама група ўдзельнікаў шэсця са сцягамі выступіла перад помнікамі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, апошняму з кіраўнікоў паўстання. Затым удзельнікі накіраваліся ў радавую сядзібу Каліноўскіх — вёску Якушоўку.
У Якушоўцы ля памятнага крыжа выступілі Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Хільмановіч, Аляксей Янушкевіч, Аляксандр Мех. Пасля чаго пачалася нефармальная частка фэсту з удзелам бардаў.
Само мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Фактычна праводзіць фэст яны не заміналі, але фіксавалі ўсё на камеры.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия