Каля сотні чалавек сабралася ў Свіслачы на традыцыйным ушанаванні памяці паўстанцаў 1863 году.

Чарговы Свіслацкі Фэст прайшоў у Якушоўцы і каля магілы Віктара Каліноўскага. Фэст прайшоў з сумам, бо акурат на гэты дзень прыпала пахаванне свіслацкага актывіста Віктара Дзясяціка, які быў душой і арганізатарам гэтага працяглага ўжо ў гісторыі Беларусі мерапрыемства. Віктара Дзясяціка пахавалі на тых жа могілках, дзе знаходзіцца магіла Віктара Каліноўскага – брата Кастуся Каліноўскага.

IMG_4296

IMG_4300

Пасля людзі, якія прыехалі ў Свіслач з Меншчыны і Берасцейшчыны, накіраваліся да помніка Кастусю Каліноўскаму ў самым цэнтры Свіслачы, паставілі знічкі ля помніку Рамуальду Траўгуту – удзельніку паўстання 1863 году, а таксама завіталі ў Якушоўку, дзе знаходзілася сядзіба сям’і Каліноўскіх, дзе зараз стаіць памятны крыж. У Якушоўцы таксама паставілі знічкі ва ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года.

IMG_4309

Радыё Рацыя