У пятніцу, 20 сакавіка, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П.І. Баграціёна адкрылася выстава “Вяртанне на радзіму” мастацкай суполкі “Адраджэнне”, прысвечаная памяці славутага мастака-пейзажыста Станіслава Жукоўскага.

Перад прысутнічымі выступілі сябры суполкі Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка.

_MG_2192

Пасля прамовы мастакі арганізавалі свайго роду майстар-клас для ваўкавыскіх аматараў мастацтва. Госці выставы сталі на час мадэлямі. Мастакі малявалі іх партрэты. Андрэй Лычкоўскі паказаў майстар-клас у напісанні карціны маслам. Акрамя таго, і музей атрымаў падарункі — творы мастакоў суполкі.

_MG_2186

Што сабой уяўляе творчая суполка “Абуджэнне”, чаго прагнуць мастакі мы пагаварылі з самым маладым з удзельнікаў Уладзімірам Сайко:

Калі шукаць у кожнай справе камерцыйнасць, то ў нас нават бялізну вывешваюць камерцыйна. Калі ж казаць шчыра, то для нас гэта асалода асабістая, для нас гэта асабістае развіццё. Людзі рознага ўзросту, па рознаму гледзячы на жыццё, аб’ядноўваючыся ў нейкую групу і вандруючы па сваёй краіне, адкрываюць не толькі новае ў краіне, але і новае ў сабе. Наша жаданне не толькі ў тым, каб паказаць, але і каб зразумець самім што мы адчуваем, калі бачым ваўкавыскае гарадзішча, ці косаўскі замак. Мы вандруем па Беларусі. Для нас няма месца, куды б немагчыма было даехаць. Там, дзе няма, шашы, можа туды мы не даедзем, аднак прывяду такі прыклад. Калі мы ехалі ў Ваўкавыск з Пружан, выехалі на кепскую лясную гравійку, але гэта нас не спыніла. Для нас гэта было цікава, мы неадначасова спыняліся і атрымлівалі асалоду ад таго, што мы ў лесе, ды ў такім, дзе калісьці хадзілі толькі партызаны. У гэтым ёсць некранутасць. Яе цяпер усё меньш і меньш. І справа ў тым, што вальчачы гэта, мы, літаральна, узбагачаемся, сталеем і ідзем ў нешта нікому невядомае. Радавы беларус адчувае асалоду ад таго, што ён бачыць кожны дзень, і асалода хутка сыходзіць. А калі беларус вандруе па сваёй краіне і ў нечым радавым бачыць нешта незвычайнае, такая асалода з’яўляецца зноўку, адкрываючы перад чалавекам новыя пачуцці. Калі мы гэта заўважаем, то звяртаем увагу і распавядаем пра тое ў сваіх карцінах. Наша мастацтва сцвярджае пра спантаннасць, пра тое, што можна нешта зрабіць, калі табе нават нешта перашкаджае звонку. А гэта вялікі мастацкі ўчынак. Мастак, калі піша карціны, не выходзячы з майстэрні, гэта рамеснік. Няма ў мастацтвы такого, што падабалася б усім аднолькава. Ёсць тое, што ўзбуджае. Узбуджае негатыў ці пазітыў, цікавасць да чагосьці. У гэтым і ёсць сэнс нашай назвы – абудзіць. У беларусаў такая традыцыя ёсць, але яна, нажаль, страчваецца. Калі паглядзець на нашу гісторыю, прыходзіш да высновы, што ў беларуса ёсць адметная рыса – магчымасць стварыць пад невялікай колькасцю нешта неверагоднае. Гэта неверагоднае і вабіць як нас, так і беларусаў. І чым болей так будзе цягнуцца – тым лепш.

Мастакі яшчэ некаторы час пабудуць у горадзе і ваколіцах, каб бліжэй пазнаёміцца з Ваўкавышчынай. Дарэчы, за дзень знаходжання ў Ваўкавыску госці ўжо паспелі наведаць Шведскую гару і прадставілі карціны з выявай гарадзішча на суд гледачоў.

_MG_2188

_MG_2196

_MG_2197

_MG_2207

_MG_2208

IMG_2199

IMG_2214

IMG_2215

IMG_2211

IMG_2209

IMG_2202

IMG_2201

_MG_2190

Выстава працуе па 15 красавіка.

Фота Ромик Корсак