16 студзеня завяршыўся тэрмін падачы заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Усяго пададзена 146 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні дэпутатаў розных узроўняў мясцовых Саветаў.

Вылучыцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў кандыдатамі ў дэпутаты абласнога Савета намераны 5 чалавек, раённага Савета — 33 чалавека, сельскіх Саветаў — 108. Большасць прэтэндэнтаў з’яўляюцца беспартыйнымі, адзін — член Кампартыі Беларусі.