Сёньня ўвечары ваўкавычане былі прыемна здзіўлены гарачымі батарэямі ў хаце.
Афіцыйна ацяпляльны сезон адкрыўся на Ваўкавышчыне яшчэ ўчора. Як водзіцца, спачатку ўключылі ацяпленне ў дашкольных і школьных, медыцынскіх і сацыяльных установах. Мінжылкамгас накіраваў усім выканаўчым камітэтам узгадненне на ўключэнне ацяплення ў дзіцячых садах, школьных, лячэбна- прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках. Міністэрства таксама накіравала адпаведнае ўзгадненне аблвыканкамам, якія прымаюць рашэнне аб падачы цяпла ў жылыя дамы, зыходзячы з сярэдняй тэмпературы вонкавага паветра. На працягу пяці сутак сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра ў рэгіёне не перавышала плюс 8 градусаў. Таму сёньня прынята рашэнне аб пачатку падачы цяпла.
Далей па рашэнні райвыканкама ацяпленне будзе ўключацца ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках, а таксама на прамысловых аб’ектах згодна з графіка , узгодненым з энергазабеспячальнымі арганізацыямі, пры наяўнасці на гэтыя аб’екты пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия