11-13 траўня 2013 года ў Ваўкавыску пройдуць Дыяцэзіяльныя дні моладзі.

Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Ідзіце і навучайце ўсе народы!» у парафіі Св. Станіслава Косткі.

Праграма

11 траўня, субота
Тэма: Радасць
15.00 — прыём груп і рассяленне
17.30 — Марыйнае набажэнства
18.00 — св. Імша і прывітанне ўдзельнікаў
19.30 — вячэра
20.30 — канферэнцыя на тэму веры
21.45 — канцэрт моладзевага гурту
23.00 — слова на дабранач і благаслаўленне

12 траўня, нядзеля
Тэма: Крыж
09.00 — ранішняя малітва
09.30 — «Катэхезы ў катэхезе» пра галоўныя праўды веры. Праца ў групах
11.30 — падвядзенне вынікаў. Інсцэніроўка
Падрыхтоўка да св. Імшы
13.00 — св. Імша
14.30 — абед
15.30 — прэзентацыя моладзевых груп на тэму «Ведаем, каму паверылі» (3–5 хв.)
18.15 — вячэра
19.00 — місійнае набажэнства
20.30 — эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт споведзі
21.30 — канцэрт моладзевага гурту
23.00 — слова на дабранач і благаслаўленне

13 траўня, панядзелак
Тэма: Маладыя
08.30 — ранішняя малітва
09.00 — інтэграцыйныя гульні і забавы
11.00 — св. Імша на заканчэнне.
Рассыланне вучняў Хрыста
12.30 — канцэрт (семінарыйны гурт «АVE»).