Юбілейныя ХХ Дыяцэзіяльныя дні моладзі, якія 10-12 мая прайшлі ў Ваўкавыску на базе парафіі Св. Станіслава Косткі, адзначыліся дэвізам «Ідзіце і навучайце ўсе народы». Сярод удзельнікаў сустрэчы — каля 1400 чалавек.
12 траўня завяршыліся юбілейныя ХХ Дыяцэзіяльныя дні моладзі, якія 10-12 траўня прайшлі ў Ваўкавыску на базе парафіі Св. Станіслава Косткі і адзначыліся дэвізам «Ідзіце і навучайце ўсе народы». Сярод удзельнікаў сустрэчы — каля 1400 чалавек. Праграму на завяршэнне сустрэчы падрыхтавала Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гародні. Святую Імшу ўзначаліў рэктар семінарыі кс. прэлат Юзаф Станеўскі.
«Вялікую радасць адчуваем мы, святары, калі бачым вас», — сказаў кс. Станеўскі, звяртаючыся ў гаміліі да моладзі. Святар нагадаў, што на працягу Дыяцэзіяльных дзён моладзі ўзнімалася шмат важных і цікавых тэмаў, а таксама што Касцёл заклікаў маладых вернікаў у гэтыя дні паразважаць «над Евангеллем, якое вядзе да збаўлення».
Пасля гэтай святой Імшы маладыя вернікі былі разасланы ў свае гарады і вёскі, каб быць там вучнямі Хрыста, сведчыць аб сваёй веры і дзяліцца з іншымі сэрцам, поўным дабрыні. Перад гэтым, 11 мая, падчас місійнага набажэнства кожны атрымаў місіянерскі крыж як знак сведкі Езуса Уваскрослага.
Апошнім пунктам святочнай праграмы стаў канцэрт семінарыйнага гурта «Ave».
Удзельнікі выказалі ўдзячнасць Богу за цудоўнае надвор’е падчас трох дзён сустрэчы, падзякавалі арганізатарам на чале з кс. Антоніем Грэмзам і пробашчам ваўкавыскай парафіі кс. Алегам Дулем, які цёпла прымаў маладых вернікаў у сваім касцёле і клапаціўся аб тым, каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні.
Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі раз’ехалася па сваіх дамах, каб дзяліцца з іншымі атрыманымі ўражаннямі і верай.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия