Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» набыў рэспубліканскі маштаб. Да беларускай мовы і літаратуры ўжо далучыліся школьнікі гарадоў і абласцей Брэста, Гомеля і Мінска. У лістападзе і снежні інтэрактыўныя урокі пройдуць у Гродна і Гродзенскай вобласці. Адным з першых гарадоў, дзе будуць праведзены заняткі ў арыгінальным фармаце, стане Ваўкавыск.
«Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта сацыяльны адукацыйны праект. І яго мэта – папулярызаваць чытанне беларускай літаратуры, далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры. Ініцыятыва існуе ўжо другі год. І належыць яна кампаніі velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У лік тых, хто ўжо праводзіў урокі нацыянальнай ідэнтычнасці, увайшлі дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва. Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі, Аліна Талай, Зміцер Ліхтаровіч і многія іншыя чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, распавядалі пра традыцыі нашай культуры і ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях.
Пазнавальныя ўрокі ў аўтарскім фармаце арганізатары правядуць і ў адным з самых старажытных гарадоў Беларусі – Ваўкавыску. Для дзяцей 2-3 класаў падрыхтавана спецыяльная праграма. Школьнікаў першай і другой гімназіі, школы № 7 гэтага горада чакаюць гульні, конкурсы, загадкі і займальныя гісторыі пра нашу культуру ад самага вядомага “дылетанта” і вандроўніка Беларусі Юрыя Жыгамонта.
«Яшчэ пару гадоў таму дзяцей у нашай школе вывучалі выключна на беларускай мове. Ёю добра валодалі, на гэтай мове маглі лёгка фармуляваць свае думкі. На жаль, цяпер беларускамоўныя прадметы выключны. І часам узнікаюць моўныя супярэчнасці. «Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта новыя цікавыя людзі, займальны фармат сустрэчы. Спадзяюся, менавіта ён выкліча цікавасць чытаць па-беларуску больш», – распавяла пра свае чаканні наконт удзелу ў праекце намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Ваўкавыска» Таццяна Уладзіміраўна Фёдарава.
Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў ў больш чым 30 установах адукацыі, у тым ліку ў 2 дадатковых школах з асаблівасцямі развіцця. Увесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі узровень, таму што арганізатары атрымалі мноства пісем з просьбамі правесці падобныя ўрокі ў рэгіёнах краіны. У займальных занятках прынялі ўдзел ужо больш за 11 000 школьнікаў. Як чакаецца, у агульнай колькасці 150 школ і 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom».
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия