Улічваючы добрае надвор’е, вясновы настрой мы вырашылі павандраваць па Ваўкавышчыне і завітаць у вёску Чырвоны Груд, якая прытулілася да шляху Ваўкавыск-Гродна.
Чырвоны Груд – вёска, Субацкі с/с. Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 г. фальварак, належаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. На 01.01.2004 г. 71 двор, 229 жыхароў. Ёсць крама. Быў клуб. Ёсць астаткі панскага маёнтка.
На пачатку вёскі гасцей сустракае прыгажун явар, якому ўжо шмат гадоў, мясцовыя кажуць, што за савецкім часам яго абматалі трасамі і хацелі выдраць з зямлі, каб не перашкаджаў араць зямлю, але волат не здаўся і расце да сённяшняга часу:
Цяпер ён агароджаны і стаіць на варце ля шляху да вёскі. Нажаль, у нас у раёне ёсць шмат любіцелей пілаваць дрэвы і пашыраць пахатныя землі, вельмі шкада будзе, калі яны дабяруцца да яго.
Чырвоны Груд — вёска болей-меней вялікая і жывая, тут мала закінутых хат, там-сям па дарозе сустракаюцца жанчыны з дзецьмі:
У самой вёсцы захаваўся будынак маёнтка, але ў добрым стане знаходзіцца толькі адна палова будынка, у якой жывуць людзі, другая палова былога маёнтка разбураецца і мае дрэнны выгляд.
Гаспадары жылой паловы будынка паказалі нам подпал:
Жыхары маёнтка працуюць на зямлі і дапамагаюць дзецям даглядаць чатырох унукаў:
Яны казалі, што ў былыя часы, чалавек, якога нанялі каб зрабіць печку ў другой частцы дома, нібы знайшоў там золата і ўцёк у Польшчу, не дарабіўшы печкі. Так гэта ці не — невядома, але чутка ходзіць.
З другога боку ад дарогі на Гродна Чырвону Груд пераходзіць у вёску Занцавічы.
Занцавічы – вёска, Субацкі с/с. У 1796 г. належала Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 12 двароў, 102 жыхары. У 1914 г. 23 двары, 122 жыхары. На 01.01.2004 г. 30 двароў, 62 жыхары.
Нажаль, ідучы па вёсцы, акрамя жанчын з дзецьмі сустракалі і шмат нецьвярозых не вельмі старых мужчын. Вяскоўцы кажуць — п’юць, шмат п’юць гарэлкі і вінідла, але ніякімі забаронамі гэта не змяніць…
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия