Вёска Карпаўцы сіратліва стаіць паміж крэйдавымі кар’ерамі і гп. Краснасельскі. Сіратліва таму, што моладзь з’ехала з вёскі у Ваўкавыск ды Краснасельскі, а жывуць тут у асноўным бабулькі, некалькі мужыкоў, ды (як кажуць мясцовыя) «бічы, што збіраюць бутэлькі на кар’ерах». Карпаўцы некалі ведалі і лепшыя часіны:
Карпаўцы – вёска, Краснасельскі п/с. Вядома з XVIII ст. У 1914 г. 25 двароў, 136 жыхароў. З красавіка 1942 г. па ліпень 1944 г. дзейнічалі камсамольская і піянерская падпольныя арганізацыі. На 01.01.2004 г. 47 двароў, 45 жыхароў. Каля вёскі крэменездабыўныя шахты і крэменеапрацоўчыя майстэрні позняга неаліту (3-е тыс. да н.э.) і бронзавага веку, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Выявіла і даследавала ў 1967-1970 гг. Н.М.Гурына, у 1979 г. – М.М.Чарняўскі, у 1979 г. – В.П.Чамеза. Шахты блзікія да суседніх Краснасельскіх шахтаў. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы, пашкоджаныя гарняцкія прылады. Апрацоўка здабытага крэменю і выраб з яго сякер вяліся непасрэдна на тэрыторыі шахтаў. Большасць участкаў з шахтамі разбураны сучаснымі крэйдавымі кар’ерамі. Помнік карпаўскім падпольшчыкам у цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці ўдзельнікаў падпольнай камсамольскай арганізацыі і падпольнай піянерскай арганізацыі, што дзейнічалі ў Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Карпаўцы, у 1964 г. усталяваны помнік. Плошча 17,61 га, працяг мяжы 3359 м.
Вёска амаль пустая, сустрэлася толькі некалькі чалавек — моладзь, сярод тых хто згадзіліся сфатаграфавацца, усяго двое. Мужык- прымак, так ён пра сябе сказаў і прапанаваў выпіць бутэльку віна, якую вез на ровары з Краснасельскага.
Ды старажыл вёскі — Марыя Мікалаеўна. Мікалаеўна щ свае 75 гадоў мае вельмі пазітыўны настрой, дабразычлівая і руплівая бабуля.
Калі вёска была жывая, тут была і крама. Цяпер два разы на тыдні прыязджае атўалаўка без халадзільніка, таму малако, якое даязджае да Карпаўцаў, ужо скісае.
Калі-некалі ў вёску прыязджае дэсант гаражан, якія абкашваюць кінутыя хаты, высякаюць кусты і прыбіраюць смецце.
Здымкі: Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия