Касацыйная скарга жыхара Мастоў Васіля Клімовіча на вынясенне яму адміністрацыйнага штрафу ў памеры 9 базавых велічыняў Мастоўскім раённым судом засталася без задавальнення Гарадзенскім абласным судом.
Суддзя Андрэй Ліхач пацвердзіў факт удзелу Васіля ў Свіслацкім фэсце 30 кастрычніка як „размахваючага бел-чырвона-белым сцягам”.
Васіль сцвярджае, што яго там не было і гэтаму ёсць сведкі:
Суд, што адбываўся ў Мастах, вёў суддзя Цыбульскі, які рабіў усё павольна, з нейкай усмешкай, абвяшчаў незразумелыя мне перапынкі на 15 хвілін, спасылаючыся на дрэннае адчуванне сакратара, а сакратар лыпаў вачыма і не разумеў, у чым справа. Хіба суддзя не ведаў, што са мной рабіць, таму выходзіў раіцца па тэлефоне. Я думаю, што ён ведае, што я не вінаваты, але ў яго быў загад.
На такое скандальнае рашэнне абласнога суда Васіль плануе рэагаваць напісаннем наступных скаргаў на ілжэсведкаў як сярод міліцыянтаў, якія склалі пратакол, так і на ілжывы прысуд, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия