8-9 ліпеня 2016 года калектыў Дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” прадстаўляў Гродзенскую вобласць на VIII Рэспубліканскім фестывалі народнага гумару “Аўцюкі-2016” у г. Калінкавічы, што на Гомельшчыне.

Правядзенне фестываля прадугледжвала ўдзел творчых делегацый усіх абласцей і Мінска. Пачынаўся фестываль у в. Малыя Аўцюкі, дзе адбылося знаёмства з делегацыямі, а таксама ўрачыстае адкрыццё “лавы для тых, хто пасварыўся”, швэнданне па мясцовых выбітнасцях. Акрамя ўдзелу ў конкурсных праграмах, дэлегацыі рыхтавалі канцэртныя праграмы для выступлення ў сельскіх населенных пунктах Калінкавічскага раёна ў першы дзень фестывалю. Артысты Ваўкавыскага РЦКНТ ураджвалі, здзіўлялі і натхнялі сваёй творчасцю жыхароў аг.Каплічы. А ўдзячныя жыхары шчырымі апладысментамі і яскравымі букетамі кветак віталі ваўкавыскіх артыстаў.

На другі дзень фестывалю артысты Ваўкавыскага раёна ўдзельнічалі амаль ва ўсіх васьмі намінацыях фестываля:

— “тэатралізаванае гумарыстычнае “Прывітанне”-прэзентацыя творчых калектываў” на ўрачыстым адкрыцці фестывалю – народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” (узнагароджаны Дыпломам і аўтарскім экзэмплярам кнігі У.Ліпскага “Над Аўцюкамі тармазні!”)
— “прыпеўкі” – Лілія Мароз, Валерый Данільчык (узнагароджаны Дыпломам 2 ступені, сувенірамі і падарункамі)
— “тэатр мініяцюр” – Валянціна Агільба, Віталь Плаўнік, Серж Антоненка, Аляксандр Мельнікаў
— “гумарыстычны танец” – Вікторыя Хамчукова, Серж Антоненка, Аляксандр Мельнікаў (узнагароджаны Дыпломам 2 ступені, сувенірамі і падарункамі);
— “гумарыстычная песня” – “Ходзяць хлопцы” – народны ансамбль беларускай песні “Медуніца”
— “конкурс прыгажосці (вясковай прастаты)” – “Міс Аўцюкі-2016” – Вікторыя Хамчукова (узнагароджана Дыпломам і каштоўным падарункам);
— “анекдоты” – Галіна Чарапок (узнагароджана Дыпломам 3 ступені, сувенірам і падарункам).

Усе ўдзельнікі дэлегацыі Гродзенскай вобласці – ваўкавыскія артысты і ў тым ліку вадзіцель аўтобуса Дзмітрый Ламаска, падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму ва ўдзеле ў намінацыях, па-сяброўску і з гонарам прадстаўлялі Гродзенскую вобласць. Куратарамі Гродзенскай вобласці былі адмечаны адзінства і прыязнасць удзельнікаў Ваўкавыскага калектыву. А артыстам спадабалася і шчырасць прыёму Калінкавічскага краю, і ўмовы знаходжання, і размах мерапрыемства.

Журы высока ацаніла выступленні ваўкавыскіх артыстаў – пяць разоў падымаліся яны на галоўную сцэну за ўзнагародамі!

avz1

avz2

avz3

avz4

avz5