Ваўкавычанін Андрэй Зайко працягвае здымаць Ваўкавыск з вышыні птушынага палёту пры дапамозе квадракапцера. На гэты раз у аб’ектыў трапіў касцёл св. Вацлава.
Даведка:
Манументальны мураваны храм узведзены ў 1846 — 48 гг. Фундатарам будаўніцтва касцѐла быў мясцовы пробашч Ян Ленікоўскі. Сродкі на будаўніцтва ахвяравалі і мясцовыя парафіяне. Асвечаны касцѐл быў біскупам віленскім Вацлавам Жылінскім. Тэрыторыя касцёла абнесена агароджай з бутавага каменю і металічнай рашоткі. Галоўны ўваход вылучаны трохпралѐтнай мураванай аркай. Кансэкраваны 13.08.1850 г., адбудаваны ў 1930 г., рэкансэкраваны ў 1931 г.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі эклектыкі. Імкненне дойлідаў да спрошчанасці прасторавых архітэктурных кампазіцый адчуваецца ў прамавугольнай форме храма, аб’ём якога ярусна нарастае ад бакавых да цэнтральнага нефа пад нізкім 2-схільным дахам. Над галоўным заходнім фасадам узвышаюцца дзве 4-гранныя вежы, завершаныя купалкамі на высокіх цыліндрычных барабанах. Па восі прамавугольнага ўваходняга партала над магутным антаблементам дарычнага ордэра пастаўлены маштабна невялікі фігурны атык. Фасады маюць прынцыпова адметную трактоўку: на франтальным – складаны рытм прамавугольных праѐмаў, на бакавых – дакладны рытм арачных аконных праѐмаў у аркатурна-пілястравым абрамленні.
Унутраную прастору храма 2 рады калон (па 3 у кожным) падзяляюць на 3 нефы пад простым бэлечным перакрыццем. У глыбіні прамавугольная апсіда, якая раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам і асветлены вітражамі 2 люкарнаў. Алтар вырашаны стукавай каланадай са ступеньчатым атыкам, які акаймляюць вялізны алтарны абраз ― “Узнясенне» і скульптуры святых Пятра і Паўла (ХІХ ст.). Два бакавыя алтары паводле кампазіцыйнага і дэкаратыўнага вырашэння ідэнтычныя цэнтральнаму, аздоблены вітражамі. Над нартэксам размешчаны хоры. Абразы ХVІІІ ст. ― “Нараджэнне Хрыста» і «Св. Казімір”.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия