2 мая Ваўкавыскія інтэлектуалы павінны былі ў чарговы раз даказаць свае лідарскія пазіцыі ў другім туры першынства вобласці (гульня Што? Дзе? Калі?).

На размінку Галіна Іванаўна Чарапок прапанавала 7 тэм “Сваёй гульні”, якія ледзь-ледзь дазволілі вызначыць мацнейшых (4 лідэра ўклаліся ў прамежак 710–740 ачкоў). У “Што? Дзе? Калі?” спачатку лідэрства захапілі “Ньюс-В” (які са значным адрывам і перамог) і “Салагі”, якім актыўна супраціўляліся “Крэмень”, “Падшафэ”, “Рыск”. Высокага ўзроўню пытанні, складзеныя лепшымі аўтарамі з Беларусі і Расіі, даваліся няпроста, аднак тым больш прыемна было бачыць упартасць нашых “Ваўкоў”, якія не здаваліся і набывалі каштоўны вопыт.

Не будзем сурочыць на будучае, аднак у гэты дзень нас было шмат, і пытанні з “сібірскай закалкай” ўсё ж “разгрызаліся” нашымі эрудытамі. Даўно ўжо наш клуб не збіраўся ў такім вялікім складзе, аднак РМЦ вытрымаў 6 каманд па 6 чалавек. І не адказныя спаборніцтвы, а жаданне сустрэцца і заняцца прыемнай калектыўнай справай нас аб’яднала.

Наступны месяц падрыхтаваў нам 3-ці тур першынства вобласці сярод дарослых і сумесны традыцыйны турнір “Крепка семья – крепка держава”, дзе дарослыя і дзеці разам далучацца да інтэлектуальнага руху.

18 сакавіка лепшых вучняў, не старэйшых за 7 клас, чакае адбор на першынство рэспублікі.

 SAM_1322