2 чэрвеня Ваўкавыскі РДК у чарговы раз гасцінна запрасіў інтэлектуалаў на традыцыйны турнір “Крепка семья – крепка держава”. Галіна Іванаўна Чарапок, Тамара Іванаўна Навасад і Марына Віктараўна Бабіч з паплечнікамі годна выцягнулі ўсе арганізацыйныя пытанні і пераўтварылі мерапрыемства ў ПАДЗЕЮ:
-
6 дарослых і 5 дзіцячых каманд змагаліся між сабой (у тым ліку ўдзельнікі тэлевізійнага праекту “Брэйн-Рынг”, прадстаўнікі гродзенскага таварыства інвалідаў па зроку “Умнікі”)
-
Усе атрымалі прызы (акрамя дзіцячай каманды Краснасельскага , якая апынулася ў становішчы Папялушкі)
-
Вячаслаў Макуць прапанаваў пазнаёміцца з новым творчым жанрам: вершы да малюнкаў, створаныя і агучаныя самім аўтарам вельмі пранікнёна і чула
-
Госці з Гародні ў чарговы раз спелі цудоўныя песні (асабіста мне было вельмі прыемна пачуць беларускую мову), даючы прыклад нам, здаровым, не спыняцца ў сваім развіцці і самаўдасканальвацца
Нягледзячы на вопытнасць і эрудыраванасць “Умніков”, гаспадары абышліся ў гульнях не “гасцінна” з гродзенцамі, не дазволіўшы ніводнага разу ўвасці нават у тройку. “Ваўкі”, “ПадШФ”, “Рыск”, “Крэмень”, “Ньюс-В” прыкладна на роўных змагаліся паміж сабой большую частку турніра і ўсе напрацавалі хоць на адно прызавое месца. Аб зацятасці спаборніцтваў сведчыць і тры першых месца ў Медыя-Азбуцы (дзякуй выпускнікам за якасную працу), і пераможца – прадстаўнік раённай газеты, які ні ў адной з гульняў не выйшаў на чыстае першае месца.
Як вынік неабходна прызнаць, што ваўкавыскі інтэлект сёння квітнее, пакуль ёсць людзі, што апекуюць яго. Як бы хто іншы якім месцам да яго не паварочваўся.
Заключная сустрэча сезона павінна адбыцца 19 чэрвеня. Зноў, як звычайна, у Галіны Іванаўны Чарапок: У цеснаце, але ў прыемнай кампаніі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия