Учора Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011—2015 гады і 2015 год».

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Ваўкавыскі лясгас» прызнана пераможцам спаборніцтва і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый лясной гаспадаркі.