На сайтах Слонімскага, Мастоўскага, Іўеўскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Бераставіцкага, Свіслацкага і Гродзенскага райгарвыканкамаў да сённяшняга дня адсутнічаюць рашэнні райвыканкамаў аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікітавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паведамляе сайт Праваабаронцы за свабодныя выбары.
Усе астатнія сайты райвыканкамаў Гродзеншчыны іх апублікавалі. Цікава тое, што ў Ваўкавыскім раёне пікеты можна будзе праводзіць усюды і нават побач з будынкамі выканаўчых і распараджальных органаў улады, на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і медыцыны, а таксама на вакзалах, чаго нельга рабіць у іншых райцэнтрах. У Ваўкавыску пікеты нельга будзе праводзіць толькі на пешаходным мосце праз чыгунку ў раёне станцыі Ваўкавыск-горад, на пуцеправодах па вуліцах Ракасоўскага, Жолудзева, 129 Арлоўскай дывізіі, што лічыцца небяспечным для жыцця і здароўя людзей.
А ў Воранаўскім раёне пікеты нельга праводзіць не толькі каля ўсіх вышэй пералічаных месцаў, але і забараняецца збіраць подпісы каля суда і пракуратуры.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия