Намінальны налічаны заробак жыхароў Ваўкавыскага раёна ў красавіку, паводле Белстата, склаў 5 690 388 рублёў. У параўнанні з сакавіком ён падрос на 53 152 тысяч з 5 637 236 рублёў.

У пераразліку на даляры ваўкавычане цяпер зарабляюць прыкладна $382. Больш за іх атрымліваюць жыхары Гродна, Гродзенскага і Астравецкага раёнаў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Гродзенскай вобласці ў красавіку склала 5 738,9 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2015 года на 0,3%, або на 16,1 тыс. рублёў. Рэальная заработная плата ў студзені-красавіку 2015 года ў параўнанні са студзенем-красавіком 2014 года паменшылася на 4,6%, у красавіку 2015 г. у параўнанні з сакавіком 2015 — на 0,6%.

Па краіне ў красавіку, згодна з лічбамі Белстата, беларусы зараблялі па 6 536 100 рублёў. У сярэднім заробкі ў тым месяцы падраслі на 52,4 тысячы рублёў.

Даведка:
2 100 100 рублёў — мінімальны заробак з 1 студзеня 2015 года
292 000 рублёў — тарыфная стаўка першага разраду ў бюджэце з 1 сакавіка 2015 года
180 000 рублёў — базавая велічыня з 1 студзеня 2015 года
1 627 600 рублёў — бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва з 1 траўня 2015 года да 31 ліпеня 2015 года