Спартыўная эліта Ваўкавыскага райвыканкаму не трапіла ў лік прызёраў «вертыкальнай» спартакіяды, якая прайшла ў Гародні на мінулых выходных 21 і 22 чэрвеня.
На старт другой абласной спартакіяды «Вертыкаль» кіраўнікоў абласнога, гарадскога, раённых выканаўчых камітэтаў і адміністрацый Гародні выйшлі звыш 170 прадстаўнікоў мясцовых органаў улады.
Нажаль, ні ў валейболе (12-е месца), ні настольным тэнісе (17-е), ні плаванні (10-е), на дартсе (17-е) і боўлінгу (12-е) ваўкавыскае чынавецтва не змагло перамагчы сваіх калег з іншых раёнаў, а такую гульню, як боўлінг, ведаюць толькі самыя прасунутыя ваўкавычане, якія адпачывалі ў сталічных клубах.
Маўляюць, што перамогі не атрымалася таму, што ў складзе каманды не было старшыні райвыканкама, які ў апошні момант з прычыны занятасці накіраваў замест сябе кіраўніка справамі райвыканкама, іншыя кажуць, што ўзровень каманды супадае з узроўнем матэрыяльнага забяспячэння нашых спартыўных школ.
Як бы там не было, а вынік кажа за сябе — каманда заняла 18-е месца сярод 21 каманд-удзельніц.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия