Ці паверыце, шаноўныя чытачы, што ў ліпені можа быць чэрвень? І як вы думаеце, ці скарыцца неспрыяльным абставінам наш цудоўны натхняльнік і кіраўнік інтэлектуалаў Галіна Чарапок? Так, у чэрвені можа быць 31 дзень, і 1 ліпеня наша нязломная Галіна Іванаўна правяла паседжанне народнага клуба інтэлектуальных гульняў “Высокі Волак”. Ніякія праблемы, у тым ліку і з каштоўным здароўем, не здольны прымусіць сапраўдных інтэлектуалаў і інтэлігентаў пазбавіцца сваіх карысных звычак, напрыклад ГУЛЯЦЬ.
На жаль, лета з вадпускамі перашкодзіла ўсім 7 камандам прыйсці на фінішны рубеж сезону. Таксама нашы цудоўныя “лесавікі” зноў з-за сваёй малодосці і крэатыўнасці (а кожнаму столькі год, наколькі ён сябе паводзіць і адчувае) зноў “улезлі” у нейкія спаборніцтвы. Аднак 5 камандаў з рознай ступенню напаўняльнасці: “ВГАК”, “ПадШаФэ”, “Салагі” (якіх падтрымала Навасад Т.І.), “Ньюс-В” і “Крэмень” шчыра былі рады вітаць на сваім пасяджэнні Інтэлектуала (так, менавіта з вялікай літары), тэлезорку, вядучага, кіраўніка гомельскага клуба Леаніда Валянцінавіча Клімовіча. Наш цудоўны госць спачатку правёў гульню “Што? Дзе? Калі?”, дзе “Крэмень” скарыстаўся адсутнасцю на пачатку паловы складу “Ньюс-В” і пайшоў у адрыў, які здолеў захаваць і далей. А пасля быў “Брэйн-Рынг”, дзе кожная каманда атрымала па перамозе і нічыі, і толькі трэцяя гульня вызначыла мінімальную перавагу новага чэмпіёна сезона 2013-2014. Бурдакоў Рыгор, Бубновы Аляксандр і Наталія, Прэдка Віталь, Бабіч Марына, святар Аляксандр разам з жонкай Богдан Юліяй і, зразумела, наша маладая мама Палуянчык Вольга сталі лепшымі ў гэтым годзе.
Але самае галоўнае – у нашым клубе ўсе адзін аднаму радыя, памылкі і яскравыя адказы выклікаюць станоўчыя эмоцыі. Кажуць, расліна не здольна жыць у неспрыяльных умовах. Відовочна, што Галіна Іванаўна стварыла такі цудоўны клуб, дзе ўсё расце і размножваецца. Не абыйшла наш заснавальнік і натхняльнік кожную каманду і прызамі (у тым ліку і гумарыстычнымі), і цудоўнымі словамі.
Калі адыходзіў, пачуў ад капітана “ПадШаФэ” Васі Новікава: “Да новых сустрэч”. Так і хочацца скончыць гэты артыкул. Да верасня!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия