У цікавы час жывём, шаноўныя чытачы. На пачатку маёй кар’еры трэнера інтэлектуальных гульняў у Ваўкавыскім рэгіёне за год дзяцей-пачаткоўцаў чакалі толькі адбор на рэспубліку і першынство раёна. Абласныя і рэспубліканскія фіналы, кубак Волака і Высека былі і застаюцца (як і павінна быць) прывілегіяй найбольш вопытных і паспяховых. Сёлета, дзякуючы Бабіч Марыне Віктараўне, падтрымцы Гімназіі № 2, гасціннасці СШ № 7 ці не штомесяц адбываліся бітвы знатакоў, дзе кожны жадаючы, нягледзячы на ўзрост і кампетэнтнасць мог паспрабаваць свае здольнасці побач з лепшымі з лепшых.
7 сакавіка, Гімназія № 2, інтэлектуальны турнір па «Брэйн-рынгу» з 16 камандамі, амаль усе лідэры ў поўных складах (абмежаванне — 5 чалавек — фішка турніра). Жорсткае жюры, нават вызначу канкрэтней,«Крамянёвае» (наяўнасць charming Наталлі Рычардаўны Мулярчык не здолела выправіць становішча), бязлітасны да сваіх вядучы, “клятыя” фінскія пытанні Бубнова А… У выніку 6 каманд былі дыскваліфікаваны, фальстарты выбілі “Хамсу” (а яшчэ ўпэўненая гульня на кнопцы Ксеніі Мальцавай), традыцыйны зліў “Элементарна Ватсан” у першай гульні, які толькі праз Швабу Дзмітрыя выбіўся зноў у людзі праз “Кучу-малу”. Адзначым, што ў “плэй-офф” усё вырашаў сляпы жэрабя, і, як лічу, воля вышэйшых сілаў рабіла ўсё як трэба.
Аднак, з паўфіналаў (куды прабіліся “Элементарна Ватсан”, “Ананім, “Эрудыты” і “Баян”) градус гульні ўзняўся дзякуючы арганізатару, калі пайшлі спачатку “10 негрыцят” (за любы хіб – мінус чалавек, прайграеш, калі за сталом нікога не засталося), а ў фінале наадварот, «Эрудытам» і «Элементарно Ватсану» трэба было пакінуць хутчэй стол за дакладныя адказы. Заканамерна, што як і заўсёды ў “Брэйн-рынгу”, перамагаюць тыя, хто больш трэніруюць кнопку, меньш робяць фальстартаў і маюць большы вопыт. Віншую не толькі “Элементарна Ватсан” з перамогай, але і ўсіх нас з цудоўным, традыцыйным (Дай Божа), маштабным турнірам. Наперадзе рашаючыя бітвы ювеналаў старэйшых (14 сакавіка, пара ўжо варушыцца).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия