22 сакавіка у Ваўкавыскім ЦТДзіМ адбыўся сапраўдны фестываль “Брэйн-рынгу”. Марына Бабіч, з благаславення і дазволу Валынец Я.Г. арганізавала спаборніцтвы між усімі жадаючымі праверыць сваю кемлівасць і хуткасць.

Прадстаўляючыя ЦТДзіМ(у пераважнай большасці), краснасельскі інтэлектуальны клуб, гімназію № 2 (дзякуй за дыпломы Федарэнкавай Т.В.) , СШ № 8, гімназію № 1 восем каманд мелі магчымасць пераканацца ў выключнай важнасці наяўнасці “кнопачніка” (галоўная прычына паражэння краснасельскага “Ананіма”, якому прадказвалі перамогу), а таксама магчымасці кожнага перайграць кожнага (цяжка лагічна ўсвядоміць прычыны паражэння лепшай каманды гаспадароў “Элементарна Ватсан”). Наступным фаварытам мог стаць “Інтэлект”, але добрая рэакцыя і вопыт дазволілі гаспадарам вярнуцца ў гульню і ў паўфінале адпомсціць суперніку.

Наогул, сёння было ўсё – бліскучая гульня на кнопцы, арыгінальныя адказы, дыскваліфікацыя ўдзельнікаў фіналу і 2 “куча-малы”. А на дэсерт вучаніцы 4-х класаў “Высокая волна” перайгралі “Зборную раёна” і сталі пераможцамі.

Пасля пачалася гульня “для дарослых”, у якой “Элементарна Ватсан” перамог “Ананім”, а пасля быў праэкзаменаваны дарослай камандай “Крэмень”, узначаленай вопытнай тэлезоркай “Брэйн-рынгу” Прэдка Віталем (таксама лепшая каманда клуба “Высокі Волак” 2012 года перад гэтым дала майстар-клас краснасельскаму “Стыкустыку”).

DSCF4649

Усе дзеці і “Крэмень” атрымалі прызы, цудоўныя эмоцыі і вопыт. Будзем спадзявацца, ініцыятывы Марыны Віктараўны і далей будуць падтрыманы і турнір “Волков-брэйн” стане традыцыйным.

МОмант гульні