Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі чарговае выданне кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».
Кніга выйшла ў канцы 2014 года ў выдавецтве «Беларусь» накладам 1200 асобнікаў. У кнізе сабраныя і каталагаваныя некалькі сотняў старых паштовак з выявамі гарадоў Беларусі. Кніга таксама расказвае цікавыя факты, звязаныя з будынкамі на паштоўках, і ці існуюць гэтыя будынкі цяпер.
Вячка Целеш патлумачыў, што стварэнне кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках» — лагічны працяг яго кнігі «Мінск на старых паштоўках», выдадзенай у 1984 годзе. На выданне «Мінск на старых паштоўках» яго, заўзятага філакартыста, падштурхнуў Адам Мальдзіс.
На жаль, ад усяго накладу засталося літаральна некалькі экзэмпляраў — кнігу добра купляюць. Аднак яе яшчэ можна знайсці ў Беларускіх кнігарнях.
Целеш расказаў і пра свой іншы твор — кнігу-радавод «Адсюль наш род, тут мой прычал» пра род Целешаў, якія паходзяць з пасёлка Краснасельскі. Для падрыхтоўкі выдання Целеш знайшоў інфармацыю пра паўсотню сваякоў-Целешаў, якія цяпер жывуць у розных кутках свету. Кнігу нельга купіць — большую частку Вячка Целеш разаслаў сваякам.
Мастак і пісьменнік Вячка Целеш нарадзіўся ў 1938 годзе ў пасёлку Краснасельскі. Ён жыве ў Рызе, але актыўна падтрымлівае сувязь з Беларуссю. Целеш з’яўляецца старшынёю суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар» і намеснікам старшыні таварыства беларускай культуры ў Латвіі «Світанак».
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия