Скончаны перыяд, калі на Беларусі рабіліся рэспубліканскія Дажынкі і гэта свята перайшло з агульнабеларускага ўзроўня на раённы. Малыя гарады ўжо не будуць «гламурыцца» да дажынак, цяпер кіраўніцтва раёна будзе выбіраць аграгарадок, добраўпарадкоўваць яго і прадводзіць менавіта там вынікі бітвы за ўраджай.
На тэрыторіі Ваўкавыскага раёна ў гэтым годзе аграрыі будуць рабіць свята ў Вярэйках. Там адбудуцца ўсе галоўныя падзеі. Таму на вёсцы разам са страдой пачаліся перабудовы і рамонты. На галоўнай вуліцы ўсталяваны новыя ліхтары, яны цягнуцца праз увесь аграгарадок.
Новыя ліхтары вядуць да адноўленнага дома культуры. Трэба адзначыць, што ў клубе прадугледжана памяшканне, дзе рэгіструюць шлюбы. Такога памяшкання няма нават у Ваўкавыску. Мясцовыя кажуць, што неўзабаве тут адчыняць і дзіцячае кафэ.
Будаўнічыя работы вядуцца таксама каля адрамантаванай школы:
Пакуль руплівая рука будаўнікоў не кранулася галоўнай святочнай пляцоўкі.
На прыканцы Вярэек, за могілкамі каля вадасховішча зроблены пляж, дзе купаюцца мясцовыя:
Але адпачынак жыхароў псуе не вельмі прыемны смурод, які ідзе ад канавы, якая знаходзіцца каля мясцовай каналізацыі. Нягледзячы на спякоту, канава поўная жыжкай, якая і «падсалоджвае» жыццё адпачываючых і тутэйшых «прыемнымі» пахамі, сапсуе санітарна-эпідэміялагічны клімат аграгарадка.
Да атрамантаваных аб’ектаў можна дадаць дзіцячы садок, мясцовую лякарню і іншыя. Наколькі якасна зроблены работы смогуць адказаць жыхары праз некаторы час. Застаецца спадзявацца, што ваўкавыскія аграрыі добра спрацуюць, каб з гонарам адсвяткаваць Дажынкі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия