Падведзены вынікі конкурсу, які быў аб’яўлены на старонках сайта, на лепшы верш, прысьвечаны Ваўкавышчыне.
Абіраць прыйшлося з сямі вершаў шасці аўтараў. Сярод дасланых вершаў было некалькі аўтараў, якія сур’ёзна падыйшлі да справы. Але, на жаль, некаторыя вершы нагадвалі дзённікі сталых школьнікаў і школьніц. У выніку, адкінуўшы абывацельскую балбатню, уціснутую ў нейкія рыфмы, фразачкі, як у вершаплёта з рамана Ільфа і Пятрова, у якога «хвалі падалі дамкратам», апісанне так званай рэчаіснасці, а-ля: прырода-надвор’е-дастатак народа-хлеб надзённы ў абліччы бутэрброда і пра партызанаў на ваўкавыскай зямлі, лепшым вершам абрана тварэнне ваўкавычанкі Таццяны Дуброўкі, якая апранула легенду пра Шведскую гару ў вершаваную форму.
У самы бліжэйшы час яна атрымае iPod, а мы друкуем лепшы верш для чытачоў.
***
Можа, вымысел гэта, а можа, і так
Усё было ў гэтым месцы калісьці?
Ты ўважліва слухай і ведай, дзівак,
Тут легенды цікавай калыска.
Хто прыдумаў яе, не магу прыгадаць,
Ды раскажа любы з Ваўкавыска:
Не так проста загадку яе разгадаць,
Хоць усё на паверхні, так блізка.
Ёсць у горадзе мноства цудоўных мясцін,
І, канечне, усе варты ўвагі,
Я хачу расказаць пра аб’ект вам адзін:
Даўніна патрабуе павагі.
Побач з горадам высіцца цуд наш – гара,
Шведскай усе яе тут называюць.
Ужо далёка той час і тая пара,
Ды легенд ад людзей не хаваюць.
З вышыні той гары горад бачны ўвесь,
Старажытны й сучасны прыгожы.
А не верыш – ты сам на гару тую ўзлезь
І ўбачыш, які горад гожы.
Гарадзішчам вучоныя лічаць гару
І прыкметы, вядома, знаходзяць.
А гара сотні год сустракае зару,
І легенды стагоддзямі ходзяць.
Кажуць людзі, што многа стагоддзяў назад
Тут сышліся два войскі на бітву.
Паляглі ваяры нашай армія ў рад,
Іх падрэзала смерць, быццам брытва.
Горад знішчылі шведы, спалілі датла.
Знаем мы: пераможцаў не судзяць.
І насыпалі гору, што быллём парасла,
А легенду расказваюць людзі.
Што гара гэта – памяць пра лепшага з іх,
Палкаводца, што тут жа загінуў.
Каб далёка пра подзвіг яго пайшоў слых,
Шведы шлемамі землю насілі.
З той пары вельмі многа вады ўцякло
І гадоў шмат прайшло чарадою.
І не верыцца нам, што гэта магло
Праўдай чыстаю быць, горад мой.
Сведкаў часу таго ўжо, вядома, няма,
Усё схавана за даўнасцю даўняй,
А гісторыя гэта і зараз сама
Новай лічыцца і старадаўняй.
Конкурс праведзены пры падтрымцы Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» .
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия