На мінулым тыдні ў Горадні ў авальнай залі сеймавага палаца адкрылася персанальная выстава нашага зямляка Станіслава Кузьмара.

Скончыўшы аддзяленне графікі акадэміі мастацтваў, мастак і зараз значную частку сваіх твораў афармляе ў такой тэхніцы – асабліва гэта праяўляецца ў выяўленні архітэктуры.

Аўтар актыўна працуе ў кніжнай графіцы. У свой час адзначыўся аздабленнем кнігі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Вось і зараз многія карціны Станіслава Андрэевіча патыхаюць сярэднявеччам – ваяры, гатычныя пані. Таксама мастак звяртаецца да традыцыйных пейзажаў – маляўнічыя пейзажы, зімовыя ды вясновыя, роднай Ваўкавышчыны, паведамляе hrodna.life.

kuzmar2

kuzmar4

kuzmar5

kuzmar6

kuzmar7

kuzmar8

kuzmar9

kuzmar10

kuzmar33