Сёння ў эфіры тэлеканала ОНТ адбыўся фінал другога тэлевізійнага конкурсу «Песні маёй краіны», у якім прымаў удзел народны ансамбль «Медуніца» Ваўкавыскага РДК. Нажаль, па выніках галасавання нашы землякі былі толькі трэція. А пераможцам стаў народны ансамбль фальклорнай музыкі “Бялыніцкія музыкі” з Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам Вольгі Маісеенкі. За яго прагаласавалі амаль 20 тысяч чалавек.
Тройка прызёраў выглядае наступным чынам:
1. «Бялыніцкія музыкі» — 19 710
2. «Пескаўскія весялухі» (Бяроза) — 19 681
3. «Медуніца» (Ваўкавыск) — 13 121.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия