Сёння ў эфіры тэлеканала ОНТ паказалі апошні паўфінал другога тэлевізійнага конкурсу «Песні маёй краіны», у якім паказалі выступ будучага фіналіста — народнага ансамбля «Медуніца» Ваўкавыскага РДК. Для конкурсу ансамбль абраў песню «Ночка цёмная», музыка народная, словы Уладзіміра Гарачава.

За калектыў, які больш спадабаўся, можна будзе прагаласаваць у прамым эфіры ОНТ 25 снежня а 18.05. Пераможца выбіраецца тэлегледачамі ў прамым эфіры шляхам інтэрактыўнага галасавання.