Найбольшая колькасць злачынстваў фіксуецца на Лагойшчыне, найменшая — вакол Браслава.
Агулам ва ўсёй краіне было зафіксавана 93 932 злачынствы. Гэта найменшая лічба ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Найчасцей здзяйсняліся крадзяжы (43,1%), злачынствы, звязаныя з наркотыкамі (7,8%) і махлярства (4,3%).
Найбольшая колькасць злачынстваў фіксавалася ў Мінску — больш за 20 тысяч, аднак ў пераліку на насельніцтва лічбы не выглядаюць фатальнымі.
Калі ж казаць пра колькасць злачынстваў па раёнах, то ў лідарах наступныя рэгіёны:
*тут і далей – колькасць зарэгістраваных злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва
У цэлым узровень злачыннасці ва ўсходняй Беларусі вышэйшы, чым у Заходняй. Але найвышэйшы ўзровень — у раёнах вакол Мінска, куды, відавочна, выціскаецца крымінальны і дэкласаваны элемент са сталіцы.
Асобна трэба ўзгадаць ваколіцы Бабруйска. Як і раней, Бабруйскі раён (за выняткам самога райцэнтра) мае высокія паказчыкі злачыннасці. Аднак цяпер мы вырашылі для больш аб’ектыўнай карціны аб’яднаць лічбы горада і раёна.
Самыя бяспечныя раёны выглядаюць наступным чынам:
Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у пераліку на 100 тысяч чалавек. Чым святлейшы колер, тым злачынстваў менш. У гарадах: чым большы кружок, тым большая злачыннасць.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия