У суботу, 22 лютага а 10.40 адбудзецца гульня за трэцяе месца сярод дзіцячых каманд Гродзеншчыны, у якой будуць спаборнічаць хакеісты Шчучына (з в. Орля) і Ваўкавыска (Краснасельскі-Рось-Вярэйкі).
Такі вялізны поспех нашай каманды, якая не першы год імкнецца пакінуць апошні радок, з’яўляецца вынікам працы ваўкавыскіх спартыўных уладаў (мы першы год маем дастатковы камплект формы, хай і пераважна малога памеру), арганізацыйных здольнасцей Пайлака Дз.Дз. (дамовіўся з ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» на транспарт у лядовы палац Пружан, знайшоў вельмі прыстойную і танную гасцініцу, дапамагаў камандзе чысціць лёд, арганізаваў таварыскую гульню з Вярэйкамі, і зноў жа ААТ «Краснасельсбудматэрыялы» дапамагло з падвозам, разам з Бубновым А. ажыццяўляў трэніровачны працэс і інш. і інш. і інш…).
Упершыню ў гэтым годзе мы везлі сапраўды 11 чалавек, якія ў асноўным рэгулярна (пакуль быў моцны лёд на возеры Баклаха) трэніраваліся. Упершыню па аднаму чалавеку далучылася з Росі і Вярэек. Упершыню двойчы з’ездзілі ў Пружаны на лёд (раз цалкам на свой кошт, іншы раз самі плацілі толькі за арэнду і заточку).
Упершыню мы прывезлі перамогу. Аднак без уласнай лядовай каробкі, рэгулярных, хаця б раз у 2 месяцы, выездаў на лёд немагчыма дасягнуць узроўня вядучых камандаў вобласці.
Так, ледзь-ледзь атрымалася перайграць футбалістаў Смаргоні (прызёраў вобласці), якіх паставілі на лёд. Аднак Карэлічам і Дзятлаву мы прайгралі з агульным лікам 18:0. Толькі праблемы з дакументамі апошняй каманды дазволілі заняць нам 2-е месца ў групе і ўвасці ў лік чатырох лепшых хакейных дружын вобласці. Дарэчы, Шчучын таксама вельмі моцны калектыў, і заўтра нам можа дапамагчы толькі вельмі велькі цуд.
Дзякуй дзецям, якія біліся да апошняга (дай Бог, і заўтра ўсё будзе добра). Дзякуй бацькам, якія ўсвядомілі, што хакей вельмі дарагі від спорту, але дапамагалі.
Дзякуй ваўкавыскім спартыўным уладам і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» . І вельмі просім яшчэ адзін транспарт на Пружаны на 24 чалавекі (у мінулы раз атрымалася звазіць толькі 12 хлопцаў 2001 года нараджэння, а зараз трэба рыхтаваць да турніраў у сакавіку 1999 і 1997).
І хочацца спадзявацца, што сённяшні поспех (выпадковы, у некаторай ступені), не застанецца без станоўчых наступстваў. Хочацца, каб у адрозненне ад усіх суседніх раёнаў, хакей тут жыў!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия