Ваўкавыск. Невялічкае возера ля аўташколы, якое чысцяць мясцовыя камунальныя службы. Бацькі, якія не пашкадавалі сваім дзецям купіць канькі. Пацаны са школы № 4. Непростыя, у асноўным, пацаны.
Калі хакеісты з Краснасельскага прыехалі гуляць на каробцы, што каля фізкультурнага комплекса, мы чакалі сустрэць супраціўленне толькі з боку Вярэек, дзе яшчэ пакуль ёсць каму чысціць лёд і коўзацца. Аднак, раптоўна сустрэлі даволі ўпэўнена стаячых на каньках хлапцоў, якія не проста супраціўляліся, але і перамагалі (забудзем аб розніцы ў гадах).
Калі я прыехаў дахаты, пачаў аналізаваць, чаму мае гадаванцы не здолелі раскатаць хлопцаў з «цэнтралкі», палез у кантакт, каб пазнаёміцца з дзецьмі, якія могуць умацаваць каманду перад «Залатой шайбай» (нават улічваючы, што як і ў мінулым годзе, і мяне могуць пракінуць, і пацанам кукіш паказаць — няма грошай на вас, і усё).
А пацаны не простыя, а нават залатаносныя: барэц, матагоншчыкі, прызер у скоках і, дабіваючы факт, — чэмпіён свету па каратэ. Значыць, фізічна развітыя хлопцы, з вопытам перамог, старэйшыя толькі на год-два за маіх, ды яшчэ любячыя хакей — ГЭТА Ж САПРАЎДНЫ СКАРБ.
Яны запрасілі, я прыехаў, правёў занятак. Слухалі, выконвалі, пыталі: А вы нас возьмеце? Чэсна адказваў, што я для адказных асобаў пустое месца. У мяне нават з’явілася думка, што калі ў пазамінулым годзе ўпершыню мая каманда перамагла і выбілася гуляць за трэцяе месца, я стаў шкодным элементам. Упершыню за неведама колькі гадоў прыйшлося выдзяляць грошы і на трэці дзець, дзень пераможцаў. А каб прайгралі, менш было б расходаў, раней паехалі б дахаты.
Аднак, шкада пацаноў, якія лічаць мяне трэнерам і слухаюць і хочуць ехаць не для “Галачкі”, для справаздачы “прынялі ўдзел”, а перамагаць. Таксама з’явілася ў гэтым годзе надзея, што кіраўніцтва раёна хоча рэальна развіваць хакей. І сёння развіваць ёсць што. Іншая справа, хочацца не стаяць на месцы, а прагрэсіраваць, перамагаць, праходзіць у трэці дзень каб змагацца за высокія месцы.
А дзеля будучых перамог вельмі неабходна:
1. Арганізаваць паездку у лядовы палац на трэніроўку перад чэмпіянатам (яна пазарэз патрэбна і каб праверыць на вялікім ільду, хто лепш да яго адаптуецца, і каб там завастрыць канькі, якія ніяк не паедуць у лядовым палацы пасля азёраў).
2. Звазіць дзяцей на турніры і 2000, і 2003 гады нараджэння.
Хочацца заклікаць не падманваць дзяцей, і даць ім шанс праявіць сябе на турнірах. Калі ласка, не плюйце ў маладых спарцменаў, даючы ім спачатку надзею, а пасля ўсё адмяняючы, як у мінулым годзе. Мяне выкінулі, выкрэслілі, Бог з вамі… Дзяцей не падманіце, якія сёння вераць, трэніруюцца, чысцяць і чысцяць лёд. У мінулым годзе 12 пацаноў 2003-4 года марылі пра чэмпіянат, і я марыў везці гэту перспектыўную каманду супраць 2002 года. І сёння б мы б мелі больш вопытны і моцны 2003. Ніхто з іх не куды не паехаў, я таксама стаў не патрэбны… Зараз на турніры ў Ваўкавыску мне сказалі, каб я адыйшоў. Перад начальствам ёсць каму казыраць без мяне. Згодны, мне будзе менш праблем. Толькі дзяцей звазіце! І не абнаглеўшых Арцема і Дзмітрыя 2000 года, якія ні разу не прыйшлі на трэніроўку, нават паглядзець, а тых, хто глядзіць вам у рот…
Зараз са мной, ці без мяне, жыццёва важна везці і 2001 год (хай і супраць 2000), і асабліва 2003 год нараджэння супраць іх равеснікаў. Гэта не толькі наша будучае, а гэта сёння дзеці, якія рэальна хочуць, трэніруюцца, гараць. Усе мае каманды заўсёды біліся да апошняга, таму што туды я набіраў толькі байцоў, а не фізічна здаровых балбесаў, якім напляваць на калектыў. У мінулым годзе спецыялісты зрабілі ўсё па свойму, і на турнір паехаў толькі адзін узрост, і не той, хто быў гэтага годны. У выніку чарговы правал. А ў пазамінулым была ж першая перамога, таксама была нічыя з Азерамі…
Відавочна, Ваўкавыскі хакей можа чакаць добрае будучае… Мы папярэднія гады паступова прагрэсіравалі… Аднак самае галоўнае:
3. Купіце і падарыце канькі СШ № 4 і асабліва Вярэйкам. Там сёння ёсць пацаны, што ўмеюць гуляць і могуць навучыць маладзёжь… А вось канькі маюць не ўсе… Я не хачу, каб Арцём Рышкель стаў апошнім хакеістам гэтай цудоўнай школы… А ўжо тры гады ніхто новы прыстойнага катання там не з’явіўся. Імкліва прывез Пайлад Дзмітрый Дзмітрыевіч канькі ў Краснасельскі 3 студзеня (дзякуй спорткамітэту, які і форму нам за апошнія гады зрабіў нармальную), як толькі стаў нармальны лёд… І кожны, хто проста выказваў жаданне і прыходзіў трэніравацца, сёння ўжо больш менш трывала ездзіць і гуляе. Ну не кожная сям’я можа выкласць не вельмі малыя грошы за прыладу, якая можа зімой і не спатрэбіцца, калі не будзе маразоў… Ці за год-два з 38-га памеру нагі стане 42-гі (тут, праўда, можна купіць канькі, якія, як і ролікі, можна перакінуць на іншую даўжыню)… Абяцаю, з’явяцца канькі, якія можна будзе школьнікам на час узяць, колькасць хакеістаў павялічыцца.
У Ваўкавыску на возеры паставілі вароты, сталі яго рэгулярна чысціць, і з’явілася цікавая справа для дзяцей – хакей. І сёння там ёсць каманда, якая рвецца ў бой. Яны зараз пытаюцца ў мяне, як ім трэніравацца, ці будзе паездка ў лядовы палац, а ці возьмуць іх… Я ім нічога не магу адказаць, я ж ніхто… Вось толькі хочацца заклікаць тых, хто можа прымусіць КАГОСЬЦІ ВАЖНАГА звазіць дзяцей на трэніроўку і гульню ў Пружаны (куды мы раней ездзілі, я і сёння арганізую, мне для дзяцей і сына ўласнага часу не шкада). Так, гэта будзе ў будні дзень, дзеці прагуляюць адзін дзень урокаў. Аднак, яны прымусяць зайздросціць сваіх аднакласнікаў з Краснасельскага, Ваўкавыску, Вярэек, Росі, што сядзяць толькі ў камп’ютарах-кантактах не правільна і бесперспектыўна. І ў наступным годзе, магчыма, больш дзяцей прыйшлі б пакатацца, а не трацілі зрок у мабільніках. Ну гэта так, мара… А пакуль з радасцю заяўляю, што ў гэтым годзе самы вялікі выбар дзяцей на “Залатую шайбу”. Галоўнае, не загубіць тое, што ёсць.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия