Тэлеканал “Белсат” пакажа фільм пра абарону горада на Нёмане ў верасні 1939 года.
«Вызвольны паход» Чырвонай арміі ў Гародню сустрэўся з супрацівам невялікага вайсковага гарнізону і цывільнага насельніцтва. Горад сустрэў савецкія танкі не трыумфальнымі аркамі з кветак, а бутэлькамі з запальнаю сумессю, піша belsat.eu.
У межах цыклу «Невядомая Беларусь» беларускі тэлеканал прапануе сваім гледачам фільм Робэрта Менкуса «Кроў на бруку. Гродна 1939 г.».
Стужку можна будзе паглядзець у эфіры «Белсату» 10 студзеня а 20:20, а таксама ў гэты ж час – на сайце belsat.eu падчас інтэрнэт-трансляцыі.
“Кроў на бруку” расказвае гісторыю абароны горада ў верасні 1939 года. Як вядома, першапачаткова горад рыхтаваўся абараняцца супраць нацыстаў, але замест падраздзяленняў вермахта з усходу да Гродна падыйшлі часткі Чырвонай Арміі.
«Для нас, сучасных беларусаў, гэта мае быць адна з галоўных падзеяў Вераснёўскай кампаніі. Гэта таксама з’яўляецца часткаю гісторыі Беларусі, немагчыма выкідаць яе. Гэта не толькі гісторыя Польшчы, але і нашая. Заходняя Беларусь – гэта нашая тэрыторыя і мы павінныя гэтую гісторыю ведаць», — падкрэсліў ў інтэрв’ю “Белсату” рэдактар “Гістарычнай праўды” Ігар Мельнікаў.
Як вядома баі ў Гродна адбываліся 20-22 верасня 1939 г.
Акрамя галоўнага паказу фільму 10 студзеня у 20:20, “Кроў на бруку” можна будзе паглядзець і ў паўторах:
11 студзеня у 14:40, 12 студзеня у 08:45, 15 студзеня у 23:45 і 16 студзеня у 17:20.
Фота istpravda.ru
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия