Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі. ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень — 2 ліпеня.

У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных іспытаў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах (сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія).

Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля)
руская мова — 15 чэрвеня (панядзелак)
грамадазнаўства — 17 чэрвеня (серада)
біялогія — 19 чэрвеня (пятніца)
матэматыка — 20 чэрвеня (субота)
гісторыя Беларусі — 22 чэрвеня (панядзелак)
хімія — 23 чэрвеня (аўторак)
фізіка — 24 чэрвеня (серада)
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня (чацвер)
сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія — 27 чэрвеня (субота)

Пастановай таксама ўстаноўлены пералік пунктаў правядзення ЦТ і час пачатку ЦТ, час работы пунктаў рэгістрацыі. Так, час работы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія і нядзельныя дні — з 9.00 да 18.00).

У гэтым годзе зарэгістравацца на ЦТ можна, між іншым, ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» структурнае падраздзяленне «Ваўкавыскі каледж».

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ пачынаецца 2 мая (апошні дзень — 1 чэрвеня). Пункты рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ устаноўлены загадам Міністэрства адукацыі