17–18 ліпеня на лясной палянцы Борык каля мястэчка Гарадок, што на Беласточчыне, прайшоў штогадовы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2015».
Сёлетні фестываль адбыўся 26-ы раз запар. Яго галоўным арганізатарам з’яўляецца Беларускае аб’яднанне студэнтаў.
Фестываль «Басовішча 2015» сабраў на сваёй сцэне больш дзясятка калектываў з Беларусі і Польшчы, сярод хэдлайнераў сёлета былі: Лявон Вольскі, гурт Brutto з Сяргеем Міхалком, Pomidor/OFF, Dzieciuki і польскі гурт Lao Che.
У гэтым годзе арганізатары Басовішча вырашылі вярнуць на фэстываль конкурс, якога ў такой форме даўно не было. З дасланых 36 заявак журы выбрала 4 гурты, якія выступілі ў пятніцу ў конкурснай частцы. Гэта Navi, Tonqixod, Exegutor i BY CRY — гэта гурты, якія граюць вельмі розную музыку.
Цягам фэстывалю адбываўся традыцыйны конкурс маладых музыкаў. Лаўрэатамі «Басовішча-2015» журы абрала гурты «Navi» і «TonqiXod».
Абедзве каманды атрымоўваюць грашовую ўзнагароду 2000 злотых ад войта гміны Гарадок. Таксама ім вылучанае месца ў праграме «Басовішча-2016».
Нагадаем, што больш пяцідзесяці чалавек атрымалі візы ў консульстве Рэспублікі Польшча ў Гродне на 26-ты фестываль музыкі «Басовішча». Як зазначыў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Анджэй Хадкевіч, усе жадаючыя паехаць на фестываль атрымалі візы без рэгістрацыі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия